Інтэрактыўная экскурсія ў музейны пакой “Беларуская хатка”

Было, ёсць і будзе актуальным выхаванне ў падрастаючага пакалення грамадзянскай адказнасці за будучыню гісторыка-культурнай спадчыны сваёй радзімы, фарміраванне гонару і павагі да сваіх продкаў. Інтэрактыўная экскурсія у музейны пакой "Беларуская хатка"дазволіла выхаванцам яслі-сада No 51 г. Гомеля ў займальнай форме пазнаёміцца з асаблівасцямі этнаграфічнай культуры і побытам людзей першай паловы ХХ ст. Спачатку дзеці слухалі і разглядалі прадметы, а потым арганізавана ўдзельнічалі ў віктарыне. А напрыканцы экскурсіі з задавальненнем прынялі ўдзел у гульні "Знайдзі экспанат па апісанні".

Share this post