“Як ты дорага мне, мая родная мова!”

 У рамках Тыдня роднай мовы “Як дорага мне, мая родная мова!” у бібліятэцы  ДРАЦ  ” Сядзельнікі” прайшло тэматычная мерапрыемства. Вучні ГУО ” СШ №22 г. Гомеля” даведаліся, чым адметная родная мова. Напрыклад, пра тое, што літара “ў”  ёсць толькі  ў беларускай мове, што гэта літара ўвасоблена ў помніку, які знаходзіцца ў Полацку, што для беларускай мовы не характэрны дзеепрыметнікі цяперашняга часу, а таксама , пра тое, што наша мова існуе ў двух правапісах. Дзеці з цікавасцю адказвалі на пытанні, удзельнічалі  ў займальных гульнях.

Share this post