У КУП ДРАЦ “Сядзельнікі” адчыніў свае дзверы музейны пакой “Беларуская хатка”

У рамках работы па ваенна-патрыятычнаму выхаванню дзяцей і моладзі у КУП ДРАЦ “Сядзельнікі” адчыніў свае дзверы музейны пакой “Беларуская хатка” з мэтай абудзіць цікавасць да гісторыі сваёй Радзімы, традыцый беларускага народа, садзейнічаць эстэтычнаму выхаванню, фарміраванню самасвядомасці і беражлівых адносін да нацыянальнага багацця Бацькаўшчыны. У музейным пакоі прадстаулены інтэр’ер сялянскай хаты і разнастайныя прадметы гаспадарча-пабытовай і працоўнай дзейнасці нашых продкаў. Тут плануецца праводзіць не толькі азнаямленчыя экскурсіі, але і урокі беларускай мовы і літаратуры, гісторыіі, творчыя сустрэчы, музычныя гасцеўні, фальклорныя святы. Сардэчна запрашаем!

Share this post