Сябруй з роднай мовай

  21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У КУП ДРАЦ “СЯДЗЕЛЬНІКІ” з гэтай нагоды было праведзена шэраг мерапрыемстваў: акцыя “Пачытай кнігу на роднай мове”, фотаконкурс “Сэлфі па-беларуску”, забаўляльная праграма для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту “Беларус і беларусачка” і інш.
А ў музейным пакоі “Беларуская хатка” дзеці дашкольнага ўзросту прынялі ўдзел у гульні-падарожжы “Сябруй з роднай мовай”, галоўная мэта якой – паказаць не толькі прыгажосць і мілагачунасць беларускай мовы, але і прывіць любоў і павагу да сваёй Радзімы.

Share this post