Характарыстыка

Этнаграфічнага музейнага пакоя

«Беларуская хатка»

  1. Кароткае апісанне гісторыі стварэння музейнага пакоя:

       Этнаграфічны куток камунальнага ўнітарнага прадпрыемства дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Сядзельнікі» (далей Цэнтр), створаны ў 2016 годзе сумеснымі намаганнямі супрацоўнікаў Цэнтра, паклаў пачатак адкрыццю музейнага пакоя «Беларуская хатка». На сённяшні дзень этнаграфічная калекцыя музейнага пакоя ўяўляе сабой экспазіцыю інтер’ера сялянскай хаты, дзе сабраны сапраўдныя прадметы быта і культуры беларускай вёскі канца XIX –XXстагоддзяў.

    Характарыстыка памяшкання:

    Музейны пакой «Беларуская хатка» знаходзіцца ў асобным памяшканні, плошчай 42 м2 на 2 паверсе ў школьным будынку. У памяшканні захоўваецца светлавы і тэмпературны рэжымы (ёсць 3 вакна).

2. Экспазіцыі музейнага пакоя:

  • Прадметы сялянскага быту.
  • Прадметы кухоннага ўжытку.
  • Ткацтва, вышыўка.
  • Элементы беларускага адзення.

    Найбольшую каштоўнасць ўяўляюць наступныя экспанаты: скрыня, прасніца, льночасалкі, начоўкі, ручнікі, маслабойкі, каганцы, вугольныя прасы, самавары, біблія, ступа і інш.

    Першы раздзел экспазіцыі музейнага пакоя прадстаўлены прадметамі сялянскага быту (прасы, маслабойкі, дзежкі і інш.). Сярод іх 10 верацён для ручного сучэння нітак, 4 ільночасалкі рознага памеру, прасніца. Асаблівую цікавасць выклікае рубель і качалка як правобраз праса, маслабойка – прадмет для збівання масла, дзежка з векам для захоўвання мукі.

    Другі раздзел уяўляе сабой своеасаблівы гаспадарчы куток, у якім ёсць драўляныя лыжкі, гліняны і чыгунны посуд. збан, гладышы. Збан мае носік і ручку для трымання. Каля печкі стаяць чыгункі і іншыя музейныя экспанаты. У мястэчку для адпачынку знаходзіцца ложак, вышытыя падушкі і навалкі, посцілкі. Побач з ложкам вісіць калыска.

    Трэцці раздел прадстаўлены шматлікімі ручнікамі, тканымі палотнамі, якія знаходзяцца па ўсяму перыметру музейнага пакоя.

Вышыўка ёсць на адзенні, пасцельных прадметах, дарожках. Вышытыя накідкі на падушкі ўпрыгожаны рознакаляровым раслінным арнаментам. Ткацтва прадстаўлена ільнянымі і ваўнянымі вырабамі: абрусамі, посцілкамі, дарожкамі, саматканым палавіком. Сярод музейных экспанатаў ёсць покрыва і дыван з фігурамі ў форме квадрату. Таксама ёсць вязаныя кручком сурвэткі. Ручнікі прадстаўлены шматлікімі відамі гэтых прадметаў: ручнік – набожнік для ўпрыгожвання іконы, ручнік працерці рукі, накрыць хлеб і інш. Ручнікі ільняныя і палатняныя з махрамі, некаторыя ўпрагожаны вязаннем кручком. Выкарыстана вышыўка рознай тэхнікай.

    Чацвёрты раздзел экспазіцыі – элементы беларускага адзення – прадстаўлены мужчынскімі і жаночымі сарочкамі (сацін), спадніца-андарак з ільну, ільняная сарочка, ільняные штаны (нагавіцы), пояс. Кашуля ўпрыгожана вышыўкай (тэхніка – гладзь, крыжык), раслінны арнамент.

  1. Фондаваядзейнасць:
  • У асноўным фондзе 102 адзінкі.
  • Дапаможны фонд адсутнічае.
  1. Асноўная дзейнасць этнаграфічнага музейнага пакоя «Беларуская хатка» накіравана на патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, развіццё традыцый беларускага народа, фарміравання пачуцця гонару за гісторыю сваёй Радзімы.

Збор музейных экспанатаў працягваецца, распрацоўваюцца тэксты экскурсій і музейных заняткаў.

  1. СМІ пра музейны пакой:

Надрукаваны артыкул у газеце «Жыццё Палесся» (ад 09.12.2021г).

  1. Старонка музейнага пакоя на сайце Цэнтра.
  2. Кіраўнік музейнага пакоя: Дубавец Алена Мікалаеўна, выхавальнік.

 

 

Share this post